Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Корсак Юльян

Корсак Юльян

Корсак Юльян (13 лютага 1806 або 1807, Слонім, Гродзенская губерня, Расійская імперыя – 30 жніўня 1855, Навагрудак) – польскі паэт перыяду рамантызму, перакладчык.

У 1823-1826 гадах навучаўся ў Віленскім універсітэце, дзе вучыўся разам з Адамам Міцкевічам і пасябраваў з Аляксандрам Ходзькам, Антоніем Адынцом. У 1823 годзе быў членам паэтычнага клуба “Касталія”. У клуб таксама ўваходзілі будучы збіральнік і перакладчык літоўскіх песень Эмерык Станевіч і паэт Ян Чачот.

У 1829 годзе Корсак пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1830 годзе ён вярнуўся ў свой маёнтак Страла (цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). Апошнія гады жыцця жыў у Навагрудку.

Юльян Корсак пісаў вершы на польскай мове. Ён з’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў, аповесцяў ў вершах і драм (“Poezje” 1830, “Poezje Nowe”, т. 1-2, 1840), у якіх, сярод іншага, утрымліваюцца працы на беларускія тэмы: “Нёману”, “Я (прыгнечаны)...” і іншыя.

Пад уплывам творчасці А. Міцкевіча паэт авалодаў рамантычным стылем лірычнай паэзіі, у якім выкарыстаў класічныя і беларускія фальклорныя матывы. Некаторыя з яго прац адносяцца да польскай плыні байранізму.

Займаўся перакладамі на польскую мову твораў Піндара, Вяргілія, Гарацыя, Дантэ, Ф. Шылера, Байрана, Шэкспіра. Яго найбольшым паэтычным дасягненнем з’яўляецца першы поўны пераклад на польскую мову “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры.

Асобныя вершы Ю. Корсака (“Пілігрым”, “Баркарола”) былі пакладзены на музыку С. Манюшкі.